У кантынентальнай частцы Кітая за мінулыя суткі выяўлена 2 новыя выпадкі лакальнага заражэння COVID-19

2021-05-14 17:28:37
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

У чацвер у кантынентальнай частцы Кітая было зафіксавана 2 новыя выпадкі лакальнага заражэння COVID-19. Усе яны былі выяўлены ў правінцыі Аньхой на ўсходзе Кітая, паведамілі ў пятніцу ў Дзяржаўным камітэце па справах аховы здароўя КНР.

У той жа дзень было зафіксавана 5 новых завезеных з-за мяжы выпадкаў заражэння COVID-19, сярод іх 3 было зарэгістравана ў прав. Хайнань і па адным - у прав. Фуцзянь і г. Шанхай, гаворыцца ў штодзённай справаздачы ведамства.

У той жа дзень у Шанхаі таксама быў зафіксаваны пацыент, які прыбыў з-за мяжы, з падазрэннем на заражэнне каронавірусам. Новыя смяротныя выпадкі ад гэтага захворвання адсутнічалі, паведамілі ў ведамстве.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ