У Кітаі працаўладкаваны больш за 8,6 млн інвалідаў

2021-05-17 12:54:44
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

У цяперашні час колькасць працаўладкаваных асоб з пацверджанай інваліднасцю ў гарадскіх і сельскіх раёнах Кітая перавышае 8,6 млн чалавек, штогод каля 400 тыс. людзей з абмежаванымі магчымасцямі ўдзельнічаюць ва ўрадавых праграмах прафесійнага навучання. Пра гэта паведамілі на тэматычным мерапрыемстве да Дня дапамогі інвалідам, арганізаваным Кітайскай федэрацыяй інвалідаў, Міністэрствам працоўных рэсурсаў і сацыяльнага забеспячэння і таксама Міністэрствам адукацыі.

На месцы правядзення мерапрыемстваў была прадстаўлена бягучая сітуацыя з працаўладкаваннем інвалідаў. Кітайская федэрацыя інвалідаў задзейнічала платформу анлайн-паслуг у сферы працаўладкавання і прадпрымальніцтва для інвалідаў, каб сумесна з рознымі ўстановамі па абслугоўванні і працаўладкаванні інвалідаў, грамадскімі арганізацыямі па аказанні дапамогі людзям з абмежаванымі магчымасцямі і асобнымі прадпрыемствамі абмяняцца перадавым вопытам у галіне працаўладкавання і абслугоўвання людзей з інваліднасцю, абмеркаваць тыповыя прыклады жыцця інвалідаў пры працаўладкаванні і прадпрымальніцтве, а таксама правесці кірмаш вакансій і іншыя мерапрыемствы на заяўленую тэму.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ