Каментарый Медыякарпарацыі Кітая: Пасадка кітайскага ровера на Марс – прарыў кітайскай касманаўтыкі

2021-05-17 15:57:50
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

"Найноўшым і найважнейшым дасягненнем КНР у плане даследавання космасу" назваў штомесячны часопіс Scientific American паспяховую пасадку кітайскага касмічнага апарата "Цяньвэнь-1" на Марс, якая адбылася 15 траўня.

16 мая на сайце CNN адзначаецца, што Кітай стаў другой ў гісторыі краінай, якая мае марсаход на Чырвонай планеце.

NASA, “Раскосмас” і Еўрапейскае касмічнае агенцтва павіншавалі Кітай з паспяховай пасадкай на Марс зонда з марсаходам "Чжужун".

Паводле статыстыкі, з 1960 года да сённяшняга дня ва ўсім свеце атрымалася запусціць 16 апаратаў у атмасферу Марса, але верагоднасць паспяховай пасадкі зонда на Марс складала толькі 50%. Мяккая пасадка "Цяньвэнь-1" стала самым складаным этапам місіі. У ходзе першай марсіянскай місіі Кітаю ўдалося здзейсніць аблёт, пасадку і інспекцыю Чырвонай планеты. Тым самым быў створаны рэкорд у гэтай сферы.

У газеце The Wall Street Journal напісана, што пасля 2011 года Кітай вядзе самастойныя даследаванні космасу. Сёння Кітай стаў перадавой касмічнай дзяржавай і адной з вядучых дзяржаў у галіне касманаўтыкі.

Марс -- важны крокам чалавецтва на шляху даследавання і адкрыцця космасу. Глыбокае вывучэнне гэтай планеты дапаможа адкрыць таямніцы паходжання жыцця. У працэсе даследавання Марса чакаецца з'яўленне шэрагу новых тэхналогій: напрыклад, распрацоўка новых матэрыялаў, здольных вытрымаць высокія тэмпературы. Таксама неабходна высакахуткасная сувязь, атрыманне даных, адпраўленых і атрыманых зондам. Навуковыя пошукі ў сферы перадачы сігналаў сёння вядуцца бесперапынна, тэхналогіі развіваюцца. Гэта значыць, што сам працэс даследавання Марса прасоўвае развіццё тэхналогій у шэрагу навукова-тэхнічных сферах.

Праца Кітая па даследаванні Марса прадастаўляе новую пляцоўку для міжнароднага касмічнага супрацоўніцтва. Кітай дэманструе жаданне ў разгортванні міжнароднага касмічнага супрацоўніцтва. У працэсе ажыццяўленні задач марсіянскага зонда «Цяньвэнь-1» з марсаходам на борце Кітайскае нацыянальнае касмічнае ўпраўленне зрабіла супрацоўніцтва па шэрагу праектаў з Еўрапейскім касмічным агенцтвам і касмічнымі ўстановамі Аргенціны, Францыі, Аўстрыі і іншых краін. Кіраўнік «Раскосмасу» Дзмітрый Рагозін павіншаваў Кітай з пасадкай зонда на Марс і выказаў спадзяванне на ўмацаванне міжнароднага супрацоўніцтва для сумесных даследаванняў Сусвету.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ