Чацвёртая партыя кітайскай вакцыны Sinovac дастаўлена ў Камбоджу
У нядзелю ў сталіцу Камбоджы Пнампень прыбыў самалёт з чацвёртай партыяй вакцыны Sinovac, закупленай камбаджыйскім бокам у Кітая.
Дзяржсакратар Міністэрства аховы здароўя Камбоджы Ёк Самбат адзначыла, што вакцына ад COVID-19 вельмі неабходная для барацьбы з пандэміяй ў краіне. "Гэта яшчэ адно сведчанне моцнага сяброўства і цеснага супрацоўніцтва паміж Камбоджай і Кітаем", -- сказала яна журналістам, прымаючы партыю кітайскіх вакцын ў міжнародным аэрапорце Пнампеня.
Агульнанацыянальная кампанія вакцынацыі супраць COVID-19 пачалася ў Камбоджы 10 лютага. На сённяшні дзень вакцыну ў краіне атрымалі каля 2,06 млн чалавек, паведаміла Міністэрства аховы здароўя ў сваёй заяве.
У нядзелю ў Камбоджы выяўлена 350 новых выпадкаў захворвання COVID-19, агульная колькасць пацверджаных выпадкаў інфікавання дасягнула 22184.