Памёр "бацька гібрыднага рысу" Юань Лунпін

2021-05-24 14:21:44
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Кітайскі навуковец Юань Лунпін, вядомы распрацоўкай першага гібрыднага гатунку рысу, памёр на 91-м годзе жыцця.

Славуты вучоны памёр у бальніцы горада Чанша, адміністрацыйнага цэнтра правінцыі Хунань / Цэнтральны Кітай /, каля 13:00, - паведамілі ў медустанове. У яго засталіся жонка, трое сыноў і некалькі ўнукаў.

У апошнія гадзіны жыцця члены сям'і Юань Лунпіна напявалі яму яго любімыя песні, паведамілі кар. Сіньхуа.

У суботу днём шматлікая група людзей сабралася каля бальніцы, каб развітацца з навукоўцам. Калі каля 16:00 катафалк з целам нябожчыка пакідаў тэрыторыю бальніцы, людзі выкрыквалі: "Спачывай з мірам, паважаны Юань!"

Юань Лунпін знаходзіўся на лячэнні ў шпіталі пасля падзення ў сакавіку падчас даследаванняў на насенняводчай базе ў правінцыі Хайнань / Паўднёвы Кітай /.

Па заявах медыкаў, Юань Лунпін, цалкам захоплены вырошчваннем гібрыднага рысу, падчас свайго знаходжання ў бальніцы рэгулярна сачыў за метэапрагнозамі. Ён ужо быў у дрэнным стане, але працягваў турбавацца пра пасевы рысу", - распавёў яго лекар.

Акадэмік Інжынернай акадэміі Кітая дапамог здзейсніць цуд - пракарміць амаль пятую частку насельніцтва планеты, маючы менш за 9 працэнтаў ад агульнага аб'ёму сусветных ворных зямель.

"Дастаткова толькі некалькіх слоў, каб падвесці вынік дасягненняў Юаня Лунпіна: ён дапамог свету справіцца з голадам", - адзначыў генеральны дырэктар Кітайскага нацыянальнага навукова-даследчага інстытута рысу Ху Пэйсун.

Юань Лунпін нарадзіўся ў Пекіне ў 1930 годзе. У 1973 годзе ён вывеў першы ў свеце высокаўраджайны гібрыдны гатунак рысу, які пазней стаў шырока вырошчвацца ў Кітаі і іншых краінах, што дазволіла значна павысіць ураджайнасць.

"Да 1949 года я бачыў нямыя сцэны: людзі паміралі ад голаду прама на дарозе, - распавядаў Юань Лунпін, узгадваючы часы, калі ежа была сур'ёзнай праблемай у Кітаі. - Гэта была асноўная прычына, па якой я вырашыў засяродзіцца на даследаваннях гібрыднага рысу".

У Кітаі рыс з'яўляецца асноўным прадуктам харчавання для большай часткі насельніцтва краіны. Штогод агульная пасяўная плошча гібрыднага рысу ў Кітаі перавышае 16 млн га, або 57 працэнтаў ад агульнай плошчы пасеваў рысу, што дапамагае забяспечыць харчаваннем дадаткова 80 млн чалавек у год.

Да ліку апошніх дасягненняў вучонага адносяць вывядзенне гатункаў рысу, устойлівых да ўздзеяння соляў і шчолачаў. У студзені навуковая група Юань Лунпіна заявіла, што плануе выкарыстаць рыс для пераўтварэння 6,7 млн га засоленых і шчолачных глебаў у Кітаі на працягу наступных васьмі-дзесяці гадоў.

Нязменнае імкненне вучонага да скарачэння голаду зрабіла яго нацыянальным героем, а яго імя стала ў Кітаі намінальным.

У 1999 годзе астэроід, адкрыты Нацыянальнай астранамічнай абсерваторыяй Кітая, быў названы ў гонар Юаня Лунпіна.

У сацыяльнай сетцы Sina Weibo, кітайскім аналагу Twitter, навіны пра смерць навукоўца былі прагледжаныя 3,4 млрд раз.

"Мы будзем вас успамінаць тройчы ў дзень, атрымліваючы асалоду ад духмянага рысу", - гаворыцца ў каментары, які набраў больш за 700 тысяч "лайкаў".

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ