МЗС КНР параіў адміністрацыі Тайваня спыніць выкарыстоўваць эпідэмію для палітычных маніпуляцый

2021-05-25 16:15:50
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

У адказ на нязгоду тайваньскай адміністрацыі з рашэннем аб немагчымасці ўдзельнічаць у Сусветнай асамблеі аховы здароўя ў статусе назіральніка афіцыйны прадстаўнік МЗС КНР Чжаа Ліцзянь 24 мая заявіў, што ўлады Дэмакратычнай прагрэсіўнай партыі (ДПП) раздзімаюць праблему так званага ўдзелу ў СААЗ, аднак іх сапраўдная мэта - "дамагчыся незалежнасці, скарыстаўшыся сітуацыяй з эпідэміяй". "Мы заклікаем улады ДПП спыніць выкарыстоўваць эпідэмію для палітычных маніпуляцый і больш не ганьбіцца", - дадаў дыпламат.

Чжаа Ліцзянь зрабіў такую заяву падчас ведамаснага брыфінгу, адказваючы на адпаведныя пытанні журналістаў.

Паводле яго слоў, удзел кітайскага рэгіёну Тайвань у міжнародных арганізацыях, уключаючы дзейнасць Сусветнай арганізацыі аховы здароўя / СААЗ /, павінен ажыццяўляцца ў адпаведнасці з прынцыпам аднаго Кітая. Рэзалюцыя Генеральнай Асамблеі ААН 2758 і рэзалюцыя Сусветнай асамблеі аховы здароўя 25.1 пацвярджаюць гэты асноватворны прынцып. ДПП пасля прыходу да ўлады ставіць палітычныя задумы вышэй за дабрабыт жыхароў вострава, упарта прытрымліваючыся сепаратысцкай пазіцыі ў духу "незалежнасці Тайваня" і адмаўляючыся прызнаваць «Кансенсус 1992 года». Гэта прывяло да таго, што палітычныя асновы для ўдзелу Тайваня ў Сусветнай асамблеі аховы здароўя спынілі сваё існаванне, дадаў дыпламат.

Чжаа Ліцзянь адзначыў, што ў мэтах абароны дзяржаўнага суверэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасці, а таксама абароны сур'ёзнасці і аўтарытэту адпаведных рэзалюцый Генеральнай Асамблеі ААН і Сусветнай асамблеі аховы здароўя Кітай не мог пагадзіцца на ўдзел Тайваня ў Сусветнай асамблеі аховы здароўя ў гэтым годзе. Дадзенае рашэнне кітайскага боку, працягнуў ён, атрымала шырокую падтрымку і разуменне з боку міжнароднай супольнасці. Па стане на 23 траўня звыш 150 краін звярнуліся па дыпламатычных каналах, яшчэ больш за 80 дзяржаў-членаў СААЗ накіравалі лісты ў арганізацыю, выразна заявіўшы пра сваю прыхільнасць прынцыпу аднаго Кітая і выказаўшы нязгоду з удзелам Тайваня ў Сусветнай асамблеі аховы здароўя.

"Гэта яшчэ раз даказвае, што прынцып аднаго Кітая адпавядае агульным чаканням членаў міжнароднай супольнасці, а таксама цалкам дэманструе, што пераважная большасць краін свету займаюць справядлівую і правільную пазіцыю па пытанні ўдзелу Тайваня ў Сусветнай асамблеі аховы здароўя", - падкрэсліў Чжаа Ліцзянь.

Ён заявіў, што кіраўніцтва ДПП раздзімае праблему так званага ўдзелу ў Сусветнай асамблеі аховы здароўя, аднак яго сапраўдная мэта - "дамагчыся незалежнасці, скарыстаўшыся сітуацыяй з эпідэміяй". Паводле яго слоў, кітайскі бок выступае рашуча супраць гэтага. Факты неаднаразова даказвалі, што прынцып аднаго Кітая з'яўляецца агульным трэндам у міжнароднай супольнасці, і задумы ўладаў ДПП ніколі не ўвянчаюцца поспехам, адзначыў Чжаа Ліцзянь. "Мы заклікаем улады ДПП спыніць выкарыстоўваць эпідэмію для палітычных маніпуляцый і больш не ганьбіцца", - дадаў афіцыйны прадстаўнік.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ