Лі Кэцян падкрэсліў важнасць барацьбы з паводкамі і заклікаў да прасоўвання фінансавай адкрытасці

2021-07-22 16:30:19
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

21 ліпеня прэм'ер Дзяржсавета КНР Лі Кэцян заявіў пра неабходнасць актывізаваць намаганні па барацьбе з паводкамі і ліквідацыі іх наступстваў у пацярпелых раёнах, а таксама прасоўваць адкрытасць у фінансавым сектары.

Ён заявіў пра гэта на выканаўчым пасяджэнні Дзяржсавета, якое прайшло пад яго старшынствам. На пасяджэнні таксама былі разгледжаны меры па аблягчэнні трансгранічнага гандлю і паляпшэнні дзелавога асяроддзя на кантрольна-прапускных пунктах.

Прэм'ер Дзяржсавета сказаў, што неабходна вылучыць фінансавыя і матэрыяльныя сродкі, каб дапамагчы правінцыі Хэнань (Цэнтральны Кітай) у правядзенні пошукава-выратавальных работ, экстранай эвакуацыі насельніцтва і ліквідацыі наступстваў паводкі. Ён адзначыў важнасць распрацоўкі планаў экстранага рэагавання ў сферы транспартнай інфраструктуры і прадухілення другасных стыхійных бедстваў.

У сувязі з гэтым ён таксама заклікаў узмацніць метэаралагічны маніторынг і старанна інспектаваць водагаспадарчую інфраструктуру.

Лі Кэцян адзначыў, што заснаваная на негатыўным спісе адкрытасць фінансавага сектара павінна прыцягваць замежныя інвестыцыі і адпавядаць міжнародным стандартам. Гэта будзе азначаць адкрытасць больш высокага ўзроўню.

Належыць аптымізаваць механізм допуску на рынак замежных фінансавых арганізацый, такіх як банкі і страхавыя кампаніі, удасканальваць мадэлі прысутнасці замежных інвестараў на кітайскім фінансавым рынку, падкрэсліў прэм'ер Дзяржсавета.

Акрамя таго, ён адзначыў, што неабходна захоўваць стабільнасць абменнага курсу юаня на разумным, збалансаваным узроўні, а таксама аптымізаваць контуры абачлівай макрапрудэнцыяльнай палітыкі і распрацаваць механізмы маніторынгу і ацэнкі фінансавых рызык, каб забяспечыць стабільнае функцыянаванне фінансавага рынку.

На пасяджэнні было прынята рашэнне актывізаваць у другой палове бягучага года работу па спрашчэнні мытных працэдур і падтрыманні ўстойлівага росту знешняга гандлю.

Трэба павысiць эфектыўнасць работы мытні і палегчыць працэдуру вяртання экспартных пошлін, каб да канца года яна займала ў сярэднім не больш за сем працоўных дзён.

Акрамя гэтага, патрабуецца пабудаваць дадатковыя склады за мяжой, удасканаліць палітыку вяртання экспартных тавараў у сектары трансгранічнай электроннай камерцыі і забяспечыць спалучэнне мер па спрашчэнні працэдур гандлю з аналагічнымі мерамі, прадугледжанымі пагадненнем аб Рэгіянальным усёабдымным эканамічным партнёрстве.

Удзельнікі пасяджэння таксама заклікалі да далейшага скарачэння выдаткаў на імпарт і экспарт і паляпшэння абслугоўвання на кантрольна-прапускных пунктах.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ