У 2020 годзе ў Кітаі выяўлена звыш 42 млн кібератакаў з выкарыстаннем шкоднасных ПЗ

2021-07-22 18:43:12
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Па выніках 2020 года Кітаі было выяўлена больш за 42 млн каўбератакаў з выкарыстаннем шкоднасных праграмных забеспячэнняў / ПЗ /, гаворыцца ў справаздачы, апублікаванай у сераду Дзяржаўным цэнтрам хуткага рэагавання на надзвычайныя сітуацыі ў інтэрнэце Кітая / CNCERT /.

Такім чынам, у сярэднім у суткі шкоднасныя ПЗ распаўсюджваліся больш за 4,82 млн раз. Пры гэтым асноўнымі замежнымі крыніцамі шкоднасных ПЗ апынуліся ЗША і Індыя, гаворыцца ў справаздачы.

Паводле даных, у 2020 годзе каля 55,41 млн або 14,2 % ад агульнай колькасці IP-адрасоў у краіне падвергліся нападам з выкарыстаннем шкоднасных ПЗ. Падвергліся нападам IP-адрасы, што, у асноўным, знаходзіліся ў правінцыях Шаньдун, Цзянсу, Гуандун і Чжэцзян.

CNCERT быў створаны ў 2001 годзе і з'яўляецца няўрадавай некамерцыйнай арганізацыяй, якая ажыццяўляе тэхнічную падтрымку і каардынацыю дзейнасці ў галіне сеткавай бяспекі. Штогадовая справаздача аб кібербяспецы краіны публікуецца CNCERT з 2008 года.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ