Ван І распавёў аб важных выніках візітаў у Сірыю, Егіпет і Алжыр

2021-07-22 18:44:57
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Член Дзяржсавета, міністр замежных спраў КНР Ван І па завяршэнні сваіх візітаў у Сірыю, Егіпет і Алжыр даў інтэрв'ю кітайскім журналістам, распавёўшы аб важных выніках паездкі.

Ван І адзначыў, што Егіпет, Алжыр і Сірыя - важныя краіны Бліжнеўсходняга рэгіёну, якія маюць глыбокую гістарычную і культурную спадчыну і адметныя палітычныя і эканамічныя характарыстыкі. Гэтыя дзяржавы прытрымліваюцца незалежных пазіцый і маюць унікальны ўплыў у міжнародных справах. Яны таксама былі першымі арабскімі краінамі, што ўстанавiлi дыпламатычныя адносіны з КНР, і з'яўляюцца старымі сябрамі, якім Кітай можа давяраць. Егіпет, Алжыр і Сірыя ўнеслі пазітыўны ўклад у аднаўленне законнага месца Кітая ў ААН і нязменна падтрымліваюць яго асноўныя інтарэсы.

Па словах міністра, мэта гэтага турнэ заключалася ў садзейнічанні рэалізацыі важных дамоўленасцяў, дасягнутых старшынёй КНР Сі Цзіньпінам і кіраўнікамі трох дзяржаў, паглыбленні дружбы, умацаванні ўзаемнага даверу, пашырэнні супрацоўніцтва, садзейнічанні міру і стабільнасці ў рэгіёне, прасоўванні салідарнасці і ўзаемадзеяння паміж краінамі, што развіваюцца, і абароне міжнароднай справядлівасці. "У час візіту я правёў сустрэчы з лідарамі і кіраўнікамі МЗС трох краін, а таксама з генеральным сакратаром Лігі арабскіх дзяржаў, абмяняўшыся думкамі па двухбаковых адносінах, рэгіянальных і міжнародных справах і пытаннях, што ўяўляюць агульны інтарэс. Быў дасягнуты шырокі кансенсус", - паведаміў ён.

Ван І заявіў, што лідары трох краін зноў горача павіншавалі Кітай са стагоддзем КПК і шчыра захапіліся цудам, створаным кітайскім народам пад кіраўніцтвам КПК. Яны падкрэслілі, што КПК нязменна выступае за мірнае развіццё, падтрымлівае глабальныя справядлівыя справы, абараняе міжнародны мір і бяспеку. Развіццё Кітая - гэта ўмацаванне сіл справядлівасці і прагрэсу, яно робіць свет больш збалансаваным і гарманічным.

"Мы аднадушна пагадзіліся, што традыцыйная двухбаковая дружба захоўваецца на працягу доўгага часу, а ўзаемны давер застаецца нязменным, двухбаковыя сувязі сталі эталонам міждзяржаўных адносін і ўзорным прыкладам супрацоўніцтва Поўдзень-Поўдзень", - падкрэсліў міністр.

"Мы аднадушна пагадзіліся, што сумеснае развіццё "Пояса і шляху" адпавядае асноўным інтарэсам Кітая і арабскіх дзяржаў, бакі працягнуць паглыбляць супрацоўніцтва ў сферах інфраструктуры, прамысловых паркаў, энергетыкі, транспарту, інфармацыі і тэлекамунікацый, аэракасмічнай прамысловасці і падрыхтоўкі кадраў, каб дасягнуць сумеснага развіцця ", - заявіў кіраўнік МЗС.

"Мы аднадушна пагадзіліся, што неабходна неадкладна дасягнуць міру і стабільнасці на Блізкім Усходзе, бакі павінны аб'яднаць намаганні ў пошуках шляху да канчатковага ўрэгулявання праблем", - сказаў Ван І.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ