У Нанкіне праводзіцца агульнагарадское тэсціраванне на нуклеінавыя кіслоты COVID-19 пасля выяўлення выпадкаў заражэння сярод работнікаў аэрапорта

2021-07-22 18:45:42
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

У сераду ў горадзе Нанкін, адміністрацыйным цэнтры правінцыі Цзянсу / Усходні Кітай /, пачалося агульнагарадское тэсціраванне на нуклеінавыя кіслоты каронавіруса пасля нядаўняга выяўлення выпадкаў заражэння сярод работнікаў аэрапорта.

На працягу ўсёй ночы медработнікі праводзілі тэсты на нуклеінавыя кіслоты COVID-19 у жылых раёнах. Работнікі мікрараёнаў і валанцёры падтрымлівалі парадак, пакуль людзі стаялі ў чарзе для правядзення тэсціравання.

У 10 раёнах гэтага горада рызыка распаўсюджвання COVID-19 была павышана да сярэдняга ўзроўню, і быў уведзены рэжым кіравання закрытага тыпу.

Падчас планавага тэсціравання на нуклеінавыя кіслоты каронавіруса сярод супрацоўнікаў аэрапорта вынікі 17 чалавек апынуліся станоўчымі.

Мясцовыя ўлады заклікалі жыхароў не пакідаць горад без неабходнасці. Любы, хто выязджае з горада, павінен прадаставіць даведку з адмоўным вынікам тэста на COVID-19, атрыманую на працягу 48 гадзін да ад'езду. Гэтае правіла не распаўсюджваецца на транзітных пасажыраў.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ