Метэаролаг патлумачыў прычыны рэкорднай колькасці ападкаў у прав. Хэнань

2021-07-22 18:46:36
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Галоўны сіноптык Нацыянальнага метэаралагічнага цэнтра (НМЦ) Чэнь Таа пракаментаваў магчымыя прычыны рэкорднай колькасці ападкаў, якія выпалі ў правінцыі Хэнань (Цэнтральны Кітай) у апошнія некалькі дзён, і выклікалі моцныя паводкі, у выніку чаго 25 чалавек загінулі і 7 прапалі без вестак.

Паводле яго слоў, прычынай бесперапынных ліўняў сталі, у тым ліку асаблівасці мясцовага рэльефу і тайфун "Ін-фа", які ў цяперашні час знаходзіцца над Ціхім акіянам і з нядзелі рухаецца да сушы.

Выступаючы на прэс-канферэнцыі ў Пекіне, Чэнь Таа заявіў, што нягледзячы на тое, што тайфун "Ін-фа", які стаў шостым па ліку ў гэтым годзе, яшчэ не дасягнуў кантынентальнай часткі Кітая, але вецер усходняй чвэрці, які ўтварыўся паміж паўночным бокам тайфуну і субтрапічным антыцыклонам ў заходняй частцы Ціхага акіяна, працягвае несці ў Хэнань з мора вадзяныя пары, якія з'яўляюцца магутным падсілкоўваннем для праліўных дажджоў.

Да ліку іншых фактараў, якія спрыялі бесперапынным дажджам у прав. Хэнань, сіноптык аднёс, у тым ліку сістэму высокага ціску і адмысловы ландшафт рэгіёну.

Шырокую частку тэрыторыі правінцыі Хэнань залівае праліўнымі дажджамі з мінулай суботы. Разгул стыхіі прывёў да таго, што дзясяткі людзей загінулі і атрымалі траўмы рознай ступені цяжкасці, а таксама выклікаў магутныя затапленні ў многіх гарадах, асабліва ў Чжэнчжоу (адм. цэнтр правінцыі).

Паводле даных метэаролагаў, максімальная гадзінная колькасць ападкаў у Чжэнчжоу, эпіцэнтры гэтага цыклу ападкаў, для кантынентальнай часткі Кітая з'яўляецца рэкорднай.

У аўторак у Чжэнчжоу з 16: 00 да 17: 00 выпала 201,9 мм ападкаў, што з'яўляецца самым высокім паказчыкам за ўсю гісторыю назіранняў.

Між тым, з 8 раніцы суботы да 8 раніцы серады назапашаная колькасць ападкаў у некаторых раёнах Чжэнчжоу перавысіла сярэднегадавы паказчык па горадзе ў 641 мм.

Рэкордная колькасць ападкаў і нанесены імі ўрон заспелі многіх знянацку. Карыстальнікі кітайскіх сацсеткаў ужо напісалі, што такія ліўні здараюцца "раз у тысячу гадоў".

Аднак Чэнь Таа заявіў, што метэаролагам цяжка зрабіць такую выснову без дапамогі надзейных доўгачасовых даных метэаралагічных назіранняў, дадаўшы, што да 1951 года не было строгага ўліку колькасці ападкаў.

НМЦ прагназуе, што дажджы ў прав. Хэнань, хутчэй за ўсё, спыняцца ў пятніцу.

Эксперты папярэдзілі пра надзвычай высокую рызыку бедстваў, выкліканых бесперапыннымі ападкамі, заклікаўшы мясцовыя органы ўлады ўзмацніць меры прадухілення і кантролю паводак і бедстваў геалагічнага характару, а таксама загадзя ўзмацніць санітарныя і супрацьэпідэмічныя меры.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ