Кітай задзейнічаў спадарожнікі для дапамогі ратавальнікам у пацярпелай ад ліўняў правінцыі Хэнань

2021-07-23 18:45:16
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Кітай задзейнічаў чатыры спадарожнікі для прадастаўлення надзейных даных і маніторынгу раёнаў, пацярпелых ад бесперапынных праліўных дажджоў, каб аказаць падтрымку выратавальным аперацыям і барацьбе з наступствамі паводкі ў правінцыі Хэнань (Цэнтральны Кітай). Пра гэта паведаміў Сіаньскі цэнтр вымярэнняў і кантролю над спадарожнікамі 22 ліпеня.

Спадарожнікі, у асноўным, прымяняюцца для маніторынгу Зямлі і атрымання малюнкаў з дапамогай дыстанцыйнага зандзіравання, мабілізаваны для аказання дапамогі адпаведным ведамствам у правядзенні аналізу і ацэнкі сітуацыі ў зоне бедства, а таксама своечасовага доступу да спадарожнікавых малюнкаў пацярпелых раёнаў.

Акрамя таго, цэнтр унёс карэктывы ў праграму вымярэнняў і кантролю над метэаралагічнымі спадарожнікамі і спадарожнікамі дыстанцыйнага зандзіравання, у тым ліку з серыі "Гаафэнь" і "Фэн'юнь", даслаўшы ім сотні каманд, каб гарантаваць хуткую і дакладную перадачу лічбавых малюнкаў, атрыманых з дапамогай дыстанцыйнага зандзіравання, і метэаралагічных даных.

Як паведамілі ў цэнтры, для рэагавання на землятрусы, паводкі і іншыя раптоўныя стыхійныя бедствы былі складзеныя розныя планы дзеянняў у надзвычайных сітуацыях на аснове рэжымных параметраў, характарыстык і асаблівасцяў спадарожнікаў, каб гарантаваць эфектыўнае правядзенне розных выратавальных аперацый.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ