Кітай запусціў новую авіяцыйную сістэму дыстанцыйнага зандзіравання Зямлі

2021-07-23 18:47:26
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

22 ліпеня кітайская новая авіяцыйная сістэма для правядзення дэталёвых назіранняў і маніторынгу паверхні Зямлі прайшла фінальную стадыю дзяржаўнай прыёмкі і была афіцыйна ўведзена ў эксплуатацыю.

Кітайская авіяцыйная сістэма дыстанцыйнага зандзіравання Зямлі / Chinese Aeronautic Remote Sensing System, CARSS /, якая складаецца з двух пілатуемых лятальных апаратаў сярэдняга памеру і тэхналогій дыстанцыйнага зандзіравання, была распрацавана Інстытутам інавацыйных даследаванняў аэракасмічнай інфармацыі пры Акадэміі навук Кітая.

Як адзначыў віцэ-прэзідэнт інстытута Дзін Чыбяа, малюнкі, атрыманыя з дапамогай дыстанцыйнага зандзіравання з борта паветранага судна, неабходныя для ацэнкі пашкоджанняў дарог, апоўзняў і разбураных дамоў падчас моцных землятрусаў ці паводак. Тэхналогія дыстанцыйнага зандзіравання шырока выкарыстоўваецца для прадухілення і змякчэння наступстваў стыхійных бедстваў, картаграфічных здымкаў і складання карт, а таксама ў сельскай, воднай, лясной і рыбнай гаспадарцы.

У параўнанні з дыстанцыйным зандзіраваннем Зямлі з космасу, даныя, атрыманыя з дапамогай паветраных лятальных апаратаў, адрозніваюцца больш высокім раздзяленнем і дакладнасцю. Здымкі мясцовасці могуць ісці бесперапынна на працягу ўсяго дня, забяспечваючы больш выразныя выявы.

CARSS таксама ўключае ў сябе функцыі апрацоўкі даных у рэжыме рэальнага часу і спадарожнікавай сувязі, якія могуць гуляць важную ролю ў аперацыях рэагавання на надзвычайныя сітуацыі, у тым ліку па папярэджанні і змякчэнні наступстваў стыхійных бедстваў.

У перыяд адладкі сістэмы былі праведзены буйныя навуковыя эксперыменты па дыстанцыйным зандзіраванні, палётная каліброўка новай апаратуры, а таксама маніторынг стыхійных бедстваў і навакольнага асяроддзя.

На наступным этапе дадзеная сістэма будзе даступная карыстальнікам у розных сферах.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ