Сі Цзіньпін наведаў горад Ліньчжы ў Тыбеце

2021-07-23 18:50:32
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Генеральны сакратар ЦК КПК Сі Цзіньпін наведаў горад Ліньчжы(Ньінгчы) ў Тыбецкім аўтаномным раёне на паўднёвым захадзеКітая.

21 ліпеня Сі Цзіньпін прыбыў у аэрапорт Майнлінг горадаЛіньчжы, дзе яго віталі мясцовыя кадравыя работнікі і мясцовыя жыхары розных нацыянальнасцяў.

Затым ён адправіўся да моста праз раку Ньянг, каб ацаніцьстановішча па абароне навакольнага асяроддзя ў басейне ракіЯлуцангпо і яе прытоку - ракі Ньянг.

У сераду ў другой палове дня Сі Цзіньпін наведаў цэнтргарадскога планавання, а таксама вёску Гала і парк Гунбу, дзеазнаёміўся з планамі развіцця Ліньчжы, працай па ўздыме вёскі істановішчам у галіне будаўніцтва гарадскіх паркаў.

У чацвер Сі Цзіньпін наведаў чыгуначны вакзал горада Ліньчжы,дзе яму далажылі аб сітуацыі з комплексным праектаваннем чыгункіСычуань - Тыбет і працай па будаўніцтву і эксплуатацыі яе ўчастка -лініі Лхаса - Ліньчжы, пасля чаго ён сеў на цягнік да Лхасы. Падчас паездкі ён азнаёміўся з сітуацыяй з будаўніцтвам на прымыкаючыхда чыгуначнай лініі Лхаса - Ліньчжы тэрыторыях.

Афіцыйна ўведзеная ў эксплуатацыю ў мінулым месяцы лініяЛхаса - Ліньчжы з'яўляецца першай у Тыбеце электрыфікаванайчыгуначнай дарогай.


Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ