Грузавыя цягнікі па маршруце Кітай-Еўропа аднавілі адпраўленне з пацярпелага ад паводкі Чжэнчжоў

2021-07-27 14:25:01
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Грузавыя цягнікі, якія курсуюць па маршруце міжнародных чыгуначных грузаперавозак Кітай-Еўропа, аднавілі адпраўленні з Чжэнчжоу правінцыі Хэнань пасля паводкі, якая ахапіла горад з прычыны моцных ападкаў.

Напярэдадні таварны цягнік, гружаны электроннымі кампанентамі, аўтазапчасткамі і іншымі таварамі, пакінуў Чжэнчжоу і адправіўся ў бельгійскі горад Льеж праз памежны пераход Эрэн-Хота ў аўтаномным раёне Унутраная Манголія.

Паводле афіцыйных даных, у першым паўгоддзі сёдета па маршруце Кітай-Еўропа здзейснена больш за 7,3 тыс. рэйсаў, што на 43% больш у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года. За справаздачны перыяд грузавыя цягнікі ў агульнай складанасці перавезлі больш за 700 тыс. 20-футавых кантэйнераў з таварамі. Гэты аб'ём на 52% перавышае леташнія паказчыкі.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ