УС Кітая возьмуць удзел у міжнародных гульнях АрМІ-2021

2021-07-30 14:38:16
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Узброеныя сілы Кітая будуць арганізатарам асобных мерапрыемстваў у рамках вайсковых міжнародных гульняў АрМІ-2021. Гэтыя мерапрыемствы пройдуць на тэрыторыі КНР з 22 жніўня па 4 верасня. Пра гэта сёння на прэс-канферэнцыі паведаміў афіцыйны прадстаўнік Міністэрства абароны КНР У Цянь. Ён заявіў, што Народна-вызваленчая армія Кітая таксама возьме ўдзел у мерапрыемствах АрМІ ў як Расіі, Беларусі, Узбекістане і Іране.

Па словах У Цяня, арганізацыя мерапрыемстваў АрМІ-2021 і ўдзел у іх ва ўмовах пандэміі дазволіць умацаваць сувязі паміж вайскоўцамі Кітая і іншых краін, узмацніць ваенныя кантакты і супрацоўніцтва, павысіць эфектыўнасць трэніровак шляхам узаемнага навучання.

У Цянь таксама дадаў, што з 30 ліпеня па 3 жніўня НВАК у рэжыме відэасувязі прыме ўдзел у вучэннях па аказанні гуманітарнай дапамогі і ліквідацыі наступстваў стыхійных бедстваў, якія пройдуць у рамках сумесных міжнародных ваенных вучэнняў «Залатая кобра» ў Тайландзе. Асноўная ўвага на вучэннях будзе нададзена ліквідацыі наступстваў паводак і землятрусаў, вырашэнню канфліктаў і абароне грамадзянскага насельніцтва.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ