​Прэзідэнт Філіпін высока ацаніў завяршэнне будаўніцтва моста, пабудаванага пры падтрымцы Кітая

2021-07-30 14:39:54
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Прэзідэнт Філіпін Радрыга Дутэртэ ацаніў завяршэнне будаўніцтва моста, пабудаванага пры фінансавай падтрымцы Кітая, і заявіў, што гэты мост падкрэслівае "добрую волю КНР".

Мост "Эстрэла-Джакоба Панталеон" праз раку Пасіг уяўляе сабой бетонны бэлечны мост з чатырма палосамі двухбаковага руху, які злучае гарады Макат і Мандалуёнг — два буйныя гарады Манільскай агламерацыі.

Як адзначыў Р. Дутэртэ, новы мост дазволіць паменшыць дарожныя заторы на буйных аўтамагістралях агламерацыі і спрасціць рух людзей і тавараў паміж гарадамі сталічнага рэгіёна.

"Гэты мост таксама дапаможа нам у нашых намаганнях па паступовым аднаўленні функцыянавання эканомікі і павысіць абароненасць аўтадарог і мастоў Манільскай агламерацыі ад прыродных бедстваў", — дадаў ён.

Мост, збудаваны кітайскай карпарацыяй China Road and Bridge Corporation, з'яўляецца флагманскім праектам, рэалізаваным у рамках інфраструктурнай ініцыятывы ўрада Філіпін "Будаваць, будаваць, будаваць".

"Я б хацеў выказаць падзяку кіраўніцтву Кітайскай Народнай Рэспублікі за фінансаванне гэтага праекта", — сказаў Р. Дутэртэ, падкрэсліўшы, што "гэты праект стаў сведчаннем добрай волі Кітая і яшчэ больш умацаваў адносіны паміж нашымі дзвюма краінамі".

Р. Дутерте і амбасадар КНР на Філіпінах Хуан Сілянь прысутнічалі на цырымоніі адкрыцця моста, якая прайшла сёння.

Як адзначыў Хуан Сілянь, завяршэнне будаўніцтва моста азначае важны прагрэс, дасягнуты ў спалучэнні ініцыятывы "Пояс і шлях" і праграмы "Будаваць, будаваць, будаваць", а таксама дэманструе, што рэалізацыя цэлага шэрагу праектаў міжурадавага супрацоўніцтва Кітая і Філіпін уваходзіць у новы этап.

"Я лічу, што паспяховая рэалізацыя міжурадавых праектаў Кітая і Філіпін зробіць унёсак у дасягненне мэты, пастаўленай адміністрацыяй прэзідэнта Р. Дутэртэ, і прынясе яшчэ больш карысці жыхарам Філіпін", — дадаў пасол. - Р -

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ