Кітай робіць больш жорсткімі кіраванне персаналам брыгад наземнага абслугоўвання авіярэйсаў на фоне барацьбы з COVID-19

2021-07-30 14:41:21
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Службы грамадзянскай авіяцыі Кітая абавязаны на аснове супрацоўніцтва з мясцовымі ўрадамі ўкараняць цыкл закрытага кіравання ў дачыненні да супрацоўнікаў наземных службаў, якія маюць прамыя кантакты з пасажырамі і грузамі міжнародных авіярэйсаў, у рамках намаганняў па ўзмацненні прафілактыкі і кантролю COVID-19.

Падчас дзяжурства члены брыгад наземнага абслугоўвання міжнародных рэйсаў не павінны перасякацца з тымі, хто абслугоўвае ўнутраныя рэйсы. Яны павінны ўстрымацца ад кантактаў са сваімі сем'ямі і жыхарамі мікрараёнаў, дзе яны пражываюць, заявіў кіраўнік Упраўлення грамадзянскай авіяцыі КНР Фэн Чжэнлінь. Ён заклікаў авіяцыйны сектар нарошчваць намаганні па стрымліванні распаўсюджвання COVID-19 сярод членаў экіпажаў, а таксама па ажыццяўленні мер па барацьбе з эпідэміяй у дачыненні да супрацоўнікаў наземных службаў, асабліва аўтсорсінгавых пастаўшчыкоў паслуг, якія працуюць у аперацыйных зонах аэрапортаў.

Фэн Чжэнлінь запатрабаваў актыўна прасоўваць вакцынацыю супрацоўнікаў грамадзянскай авіяцыі і павялічваць частату тэставання на COVID-19 пры забеспячэнні поўнага ахопу прышчэпкамі работнікаў, якія займаюцца міжнароднымі пасажырскімі і грузавымі перавозкамі.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ