Колькасць карыстальнікаў аперацыйнай сістэмы HarmonyOS 2 пераваліла за 40 млн чалавек

2021-07-30 14:42:52
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Колькасць карыстальнікаў аперацыйнай сістэмы HarmonyOS 2, распрацаванай для смартфонаў кітайскай тэлекамунікацыйнай кампаніяй Huawei, пераваліла за 40 млн чалавек. Пра гэта сёння на прэзентацыі новай прадукцыі Huawei заявілі прадстаўнікі кампаніі.

Huawei афіцыйна запусціла HarmonyOS 2 з 2 чэрвеня. З таго часу ў сярэднім 8 карыстальнікаў за секунду абнаўлялі свае прылады, каб усталяваць новую аперацыйную сістэму.

Harmony OS — аперацыйная сістэма з адкрытым зыходным кодам, прызначаная для розных прылад і сцэнарыяў. Яна ўпершыню запушчана ў жніўні 2019 года.

Як мяркуе Huawei, да канца 2021 года колькасць прылад, абсталяваных Harmony OS, дасягне 300 млн, прычым больш за 200 млн гэтых прылад будуць вытворчасці самой кампаніі Huawei.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ