Кітайскае судна "Юаньван-3" завяршыла чарговую місію па маніторынгу касмічных палётаў

2021-08-02 15:52:32
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Кітайскае судна сачэння за касмічнымі палётамі "Yuanwang-3" / "Юаньван-3" / 1 жніўня вярнулася ў порт ва ўсходне-кітайскай правінцыі Цзянсу пасля завяршэння новага цыкла работ па назіранні і кантролі з мора.

Падчас правядзення місіі "Юаньван-3" забяспечыў выхад метэаралагічнага спадарожніка "Fengyun-3E" на запланаваную арбіту.

Уведзенае ў эксплуатацыю 18 траўня 1995 года, судна "Юаньван-3" з'яўляецца кітайскім караблём касмічнага сачэння другога пакалення. Судна выканала больш за 90 задач па марскім адсочванні і маніторынгу касмічных апаратаў, уключаючы касмічныя караблі "Шэньчжоу", месяцовыя зонды "Чан'э" і спадарожнікі "Бэйдоу".

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ