У Кітаі адобраны заяўкі трох кампаній для правядзення IPO на гандлёвай пляцоўцы навукова-тэхналагічных інавацый

2021-08-02 15:53:16
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Кітайскі камітэт па кантролі над каштоўнымі паперамі ўхваліў заяўкі трох кампаній для правядзення першаснага публічнага размяшчэння акцый (IPO) на гандлёвай пляцоўцы навукова-тэхналагічных інавацый, якая шырока вядомая як STAR Market.

У заяве камітэта гаворыцца, што на пляцоўцы STAR Market Шанхайскай фондавай біржы будуць каціравацца акцыі кампаній Hangzhou Biotest Biotech Co., Ltd., Shanghai SupeZET Engineering Technology Corp. і Guoguang Electric Co., Ltd.

Вышэйзгаданыя кампаніі і іх андэррайтары пацвердзяць даты правядзення IPO і абнародуюць праспекты пасля абмеркавання з біржай.

Адкрытая ў чэрвені 2019 года новая пляцоўка STAR Market прызначана для працы з кампаніямі ў высокатэхналагічных і стратэгічна значных сектарах. Яна палягчае крытэрыі лістынга, але пры гэтым прад'яўляе больш высокія патрабаванні да раскрыцця інфармацыі.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ