Кітай заклікае да падтрымання кантактаў у галіне маніторынгу кітайскіх фірмаў, якія плануюць лістынг ў ЗША

2021-08-02 15:54:22
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

У той час як найбуйнейшыя ў свеце рынкі капіталу ЗША і Кітая працягваюць умацоўваць кантакты, і ўсё больш прадпрыемстваў, фінансавых устаноў і інвестараў прымаюць удзел у рынкавых аперацыях процілеглага боку, рэгулюючым органам абедзвюх краін неабходна палепшыць узаемадзеянне па наглядзе за акцыямі кітайскіх кампаній і выпрацаваць належныя рашэнні, заявіў у нядзелю Кітайскі камітэт па кантролі над каштоўнымі паперамі.

Як адзначылі ў камітэце, намаганні ў духу ўзаемапавагі і ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва павінны спрыяць фарміраванню станоўчых чаканняў адносна мер, што прымаюцца, і стварэнню здаровага інстытуцыйнага асяроддзя для рынку.

Афіцыйны прадстаўнік камітэта зрабіў гэту заўвагу, каментуючы нядаўнюю заяву Камісіі па каштоўных паперах і біржах ЗША, якая патрабуе ад кітайскіх кампаній, што плануюць лістынгі ў Злучаных Штатах, раскрыць дадатковую інфармацыю.

Прадстаўнік камітэта таксама адзначыў неабходнасць умацавання супрацоўніцтва ў галіне кантролю паміж рынкамі капіталу Кітая і ЗША, якія з'яўляюцца найважнейшымі рынкамі ў свеце і становяцца ўсё больш ўзаемазлучанымі.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ