У Сянгане запушчана інвестыцыйная платформа для фінансавай падтрымкі малых прадпрыемстваў з мацерыковага Кітая

2021-08-04 15:11:30
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Былы выканаўчы дырэктар Hong Kong Exchanges and Clearing Limited Чарльз Лі абвясціў аб запуску інвестыцыйнай платформы, каб з яе дапамогай накіроўваць міжнародныя патокі капіталу малым прадпрыемствам на мацерыковай частцы Кітая.

Выступаючы на прэс-канферэнцыі, ён адзначыў жыццяздольнасць і патэнцыял росту малых прадпрыемстваў з мацерыковага Кітая, а таксама выказаў надзею распрацаваць рэвалюцыйную інвестыцыйную мадэль для падтрымкі мікраэканомікі.

Платформа Micro Connect накіравана на тое, каб дапамагчы прадпрымальнікам дабіцца поспеху, а інвестарам атрымаць устойлівы, высока дыверсіфікаваны і годны прыбытак, адзначыў Чарльз Лі.

Чарльз Лі і Гэры Чжан з'яўляюцца сузаснавальнікамі Micro Connect. Гэры Чжан таксама з'яўляецца адным з заснавальнікаў і генеральным дырэктарам Oriental Patron Financial Group.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ