Пасажырапаток самага заходняга аэрапорта Тыбета перавысіў 100 тыс. чалавека-раз

2021-08-04 15:13:16
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Гадавы аб'ём пасажырапатоку аэрапорта Куньша ў Тыбецкім аўтаномным раёне (Паўднёва-Заходні Кітай) упершыню пераадолеў адзнаку ў 100 тыс. чалавека-раз, сведчаць даныя адміністрацыі аэрапорта.

Гэтая паветраная гавань, размешчаная ў акрузе Нгары з насельніцтвам 123 300 чалавек, адкрылася 1 ліпеня 2010 года. Самы заходні аэрапорт Тыбета ў значнай ступені спрыяў развіццю мясцовага турызму.

Чакаецца, што сёлета пасажыраабарот перавысіць праектную магутнасць аэрапорта ў 120 тыс. чалавека-раз.

Аэрапорт Куньша, які знаходзіцца на вышыні 4 274 метра над узроўнем мора, з'яўляецца адным з самых высакагорных аэрапортаў у свеце.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ