Цэнтрабанк Кітая будзе захоўваць стабільнасць грашова-крэдытнай палітыкі

2021-08-10 14:36:00
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Народны банк Кітая / НБК, Цэнтрабанк /заявіў, што будзе падтрымліваць стабільнасць грашова-крэдытнай палітыкі і зробіць яе больш дальнабачнай і эфектыўнай, каб аказаць магутную падтрымку рэальнай эканоміцы, пазбягаючы пры гэтым празмернага стымулявання .

Цэнтрабанк будзе каардынаваць макраэканамічную палітыку на 2021 і 2022 гады, стымуляваць высакаякаснае развіццё пры ўмераным росце грашовай масы і падтрымліваць паслядоўнае аднаўленне малых і сярэдніх прадпрыемстваў, а таксама адчуваючых цяжкасці галін, гаворыцца ў штоквартальнай справаздачы НБК аб рэалізацыі грашова-крэдытнай палітыкі.

У цэлым, пасля ўспышкі эпідэміі COVID-19 Кітай прытрымліваецца нармальнай грашова-крэдытнай палітыкі, яе інтэнсіўнасць, у асноўным, вярнулася да даэпідэмічнага ўзроўню ў першай палове гэтага года, гаворыцца ў дакуменце.

Цэнтрабанк мае намер праводзіць абачлівую грашова-крэдытную палітыку, якая з'яўляецца гнуткай, дакладнай, разумнай і ўмеранай, прытрымлівацца нармальнай грашова-крэдытнай палітыкі, ажыццяўляць палітыку крос-цыклічнага тыпу і знаходзіць баланс паміж аднаўленнем эканомікі і кантролем рызык, паведамляецца ў справаздачы.

У дакуменце ўтрымліваецца заклік зрабіць захады па павышэнні гнуткасці абменнага курсу юаня, стабілізацыі рынкавых чаканняў і ўдасканаленні макрапрудэнцыяльнага кіравання ў мэтах забеспячэння базавай стабільнасці абменнага курсу юаня на разумным і збалансаваным узроўні.

Акрамя таго, падкрэсліваецца важнасць умацавання устойлівай і здаровай дынамікі росту і дасягненні збалансаванага аднаўлення эканомікі для забеспячэння добрага старту 14-й пяцігодкі (2021-2025).

Таксама будуць зроблены намаганні па падтрыманні агульнай стабільнасці коштаў і заахвочванні актыўнай падтрымкі тэхналагічных інавацый, малых і мікрапрадпрыемстваў, апрацоўчай прамысловасці і зялёнага развіцця фінансавымі інстытутамі, адзначаецца ў справаздачы.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ