У Ціндаа адкрыўся новы міжнародны аэрапорт

2021-08-12 16:12:46
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

У горадзе Ціндаа (правінцыя Шаньдун, Усходні Кітай) 12 жніўня па мясцовым часе быў афіцыйна ўведзены ў эксплуатацыю міжнародны аэрапорт "Цзяадун". Пра гэта паведаміла кампанія-аператар Qingdao Airport Group.

Паводле яе даных, аэрапорту, прысвоены клас 4F, самы высокі ў сістэме класіфікацыі аэрапортаў Кітая. Гэта азначае, што ён здольны абслугоўваць буйныя паветраныя судны, у тым ліку, Airbus A380-найбуйнейшы ў свеце пасажырскі авіялайнер.

З адкрыццём новага аэрапорта, іншы Міжнародны аэрапорт Ціндаа "Люцін" быў зачынены.

Комплекс першай чаргі новага аэрапорта займае плошчу 16,25 кв км. на яго будаўніцтва ў агульнай складанасці было выдаткавана амаль 36,04 млрд юаняў (каля 5,56 млрд долараў ЗША/.

Згодна з планам, да 2025 года аэрапорт зможа штогод абслугоўваць 35 млн пасажыраў, апрацоўваць 500 тысяч тон грузаў, выконваць 300 тысяч узлётаў і пасадак паветраных судоў.

Унутраныя рэйсы будуць выконвацца прыкладна па 130 накірунках, якія ахопяць большасць буйных гарадоў і рэгіёнаў Кітая. Пры гэтым, міжнародныя і рэгіянальныя паветраныя маршруты звяжуць Ціндаа прыблізна з 50 буйнымі замежнымі гарадамі, у тым ліку з 17 гарадамі Японіі і Рэспублікі Карэя.

Аэрапорт з'яўляецца буйным комплексным транспартным вузлом, для зручнасці пасажыраў да яго падведзены лінія метро і высакахуткасная чыгунка.

З адкрыццём аэрапорта прадстаўнікам дзелавых колаў, асабліва занятым у сферы знешняга гандлю, будзе зручней наведваць сваіх кліентаў з усяго свету, адзначыў адзін паўднёвакарэйскі бізнесмен з Ціндаа.

Паводле яго слоў, пашырэнне лагістычнай сеткі за кошт адкрыцця новага аэрапорта значна скароціць транспартныя выдаткі.

12 жніўня таксама стартавала будаўніцтва другой чаргі праекта. Па завяршэнні ўсіх работ у 2045 годзе штогадовы пасажырапаток аэрапорта "Цзяадун" будзе налічваць 55 млн чалавек, грузаабарот - 1 млн тон, колькасць узлётаў і пасадак паветраных судоў - 452 тысячы.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ