Сі Цзіньпін накіраваў віншавальную тэлеграму Прэзідэнту Рэспублікі Карэя з нагоды 73-годдзя ўтварэння ўрада РК

2021-08-16 16:37:21
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

15 жніўня старшыня КНР Сі Цзіньпін накіраваў віншавальную тэлеграму Прэзідэнту Рэспублікі Карэя (РК) Мун Чжэ Іну ў сувязі з 73-годдзем утварэння ўрада РК.

У тэлеграме лідар КНР адзначыў, што Кітай і РК - суседнія краіны, якія захоўваюць дружалюбныя адносіны. У апошнія гады двухбаковыя адносіны атрымалі добрае развіццё, з пачатку эпідэміі Кітай і РК аказвалі адно аднаму дапамогу, разам супрацьстаялі эпідэміі, спрыялі абменам і супрацоўніцтву паміж двума бакамі ў розных сферах. Гэта сведчыць аб высокім узроўні партнёрскіх адносін стратэгічнага супрацоўніцтва. У 2021-2022 гадах бакі праводзяць гады культурных абменаў, а ў наступным годзе краіны таксама адзначаюць 30-годдзе ўстанаўлення дыпадносін. У кантэксце двухбаковых адносін адкрываюцца новыя магчымасці для далейшага развіцця. Па словах Сі Цзіньпіна, Кітай надае вялікую ўвагу развіццю адносін з РК, гатовы ўмацоўваць стратэгічныя кантакты з прэзідэнтам Мун Чжэ Інам, каб пастаянна імкнуцца да павышэння ўзроўню развіцця двухбаковых адносін на карысць дзвюх краін і іх народаў і ўнесці больш важкі ўклад у забеспячэнне міру, стабільнасці і росквіту ў рэгіёне.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ