Кітай заклікае Японію шчыра зірнуць на сваю гісторыю агрэсіі

2021-08-16 16:39:24
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Кітай настойліва заклікае Японію сумленна зірнуць на сваю гісторыю агрэсіі, сур'ёзна выконваць адпаведныя заявы і абавязацельствы, а таксама дзейнічаць абачліва па гістарычных пытаннях, уключаючы храм Ясукуні, заявіла 15 жніўня афіцыйны прадстаўнік МЗС КНР Хуа Чуньін.

Яна зрабіла такую заяву пасля таго, як прэм'ер-міністр Японіі Есіхідэ Суга накіраваў грашовае паднашэнне сумна вядомаму храму Ясукуні, звязанаму з вайной, а былы прэм'ер-міністр Японіі Сіндза Абэ, а таксама некалькі членаў Кабінета міністраў і некаторыя члены парламента Японіі наведалі гэты храм некалькі дзён таму.

"Кітай зрабіў строгае прадстаўленне японскаму боку па дыпламатычных каналах у Пекіне і Токіа, і выказаў моцную незадаволенасць і рашучае пярэчанне", - сказала яна.

Хуа Чуньін адзначыла, што храм Ясукуні, дзе выстаўленыя таблічкі з імёнамі 14 ваенных злачынцаў класа " А " часоў Другой сусветнай вайны, якія ўчынілі жахлівыя злачынствы, з'яўляецца духоўным інструментам і сімвалам японскага мілітарызму па развязванні знешніх агрэсіўных войнаў.

"Тое, што зрабілі некаторыя японскія палітычныя дзеячы адносна пытання аб храме Ясукуні, з'яўляецца апаганеннем гістарычнай справядлівасці і сур'ёзна раніць пачуцці народаў пацярпелых краін Азіі, уключаючы Кітай. Гэта яшчэ раз адлюстроўвае памылковы падыход японскага боку да ўласнай гісторыі агрэсіі", - сказала яна.

Прадстаўнік знешнепалітычнага ведамства КНР заклікала Японію канчаткова адмежавацца ад мілітарызму і распачаць практычныя дзеянні, каб заваяваць давер сваіх суседзяў у Азіі і міжнароднай супольнасці. -0-

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ