МЗС КНР: Кітай заклікае новую ўладу Афганістана выразна размежавацца з тэрарыстычнымі сіламі

2021-08-18 14:57:09
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Кітай заклікае Афганскі Талібан да правядзення ўмеранай і разумнай рэлігійнай палітыкі і спадзяецца, што новая ўлада ў Афганістане зможа адмежавацца ад усіх відаў міжнародных тэрарыстычных сіл, заявіла ў аўторак афіцыйны прадстаўнік МЗС КНР Хуа Чуньін.

Кітай спадзяецца, што талібы будуць прыкладаць сумесныя з рознымі бакамі намаганні да стварэння адкрытай і інклюзіўнай палітычнай структуры, прытрымлівацца мірнай і сяброўскай знешняй палітыкі, асабліва, мірна суіснаваць з суседнімі краінамі і працаваць над аднаўленнем і развіццём Афганістана, адзначыла яна на чарговай ведамаснай прэс-канферэнцыі.

Хуа Чуньін далей заявіла, што новая ўлада ў Афганістане павінна ўтаймаваць розныя тэрарыстычныя сілы, уключаючы "Ісламскі рух Усходняга Туркестана", і весці барацьбу з імі, каб Афганістан у чарговы раз не ператварыўся ў месца збору тэрарыстычных і экстрэмісцкіх сіл.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ