Кітайскія касманаўты рыхтуюцца другі раз выйсці ў адкрыты космас з арбітальнага модуля

2021-08-18 14:57:55
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Кітайскія касманаўты рыхтуюцца ў другі раз выйсці ў адкрыты космас з асноўнага модуля "Цяньхэ" кітайскай касмічнай станцыі, якая будуецца. Пра гэта заявіла 17 жніўня Канцылярыя праграмы пілатуемай касманаўтыкі Кітая.

Яны зробяць другі выхад у адкрыты космас у бліжэйшыя дні пры спрыяльным выпадку, гаворыцца ў заяве ведамства.

Нагадаем, што тры кітайскіх касманаўты жывуць і працуюць на арбіце ўжо два месяцы. Яны адправіліся ў космас на касмічным караблі "Шэньчжоу-12" і перамясціліся ў модуль "Цяньхэ" 17 чэрвеня.

У цяперашні час касманаўты знаходзяцца ў добрым стане здароўя, касмічны комплекс з асноўнага модуля, касмічнага карабля і грузавога карабля "Цяньчжоу-2" функцыянуе ў штатным рэжыме, адзначаецца ў заяве Канцылярыі.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ