​Кітайскі марсаход паспяхова выканаў запланаваныя задачы па даследаванні Чырвонай планеты

2021-08-18 14:58:43
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Кітайскі марсаход "Чжужун" паспяхова завяршыў выкананне пастаўленых перад ім задач па даследаванні і выяўленні ў адпаведнасці з планам, паведамілі 17 жніўня ў кітайскім нацыянальным касмічным упраўленні /CNSA/.

Па стане на 15 жніўня 2021 года, "Чжужун" правёў на паверхні Марса 90 марсіянскіх сутак, роўных 92 суткам на зямлі, пры гэтым усе навуковыя карысныя нагрузкі былі выкананы, адзначылі ва ўпраўленні.

Марсаход працягне рух у напрамку паўднёвай часткі раўніны Утопія, дзе знаходзілася памежная паласа паміж старажытным морам і сушай, і будзе выконваць дадатковыя задачы.

Кітайскі зонд "Цяньвэнь-1", які складаецца з арбітальнага модуля, пасадачнага модуля і марсахода, быў запушчаны 23 ліпеня 2020 года.

15 мая 2021 года пасадачны модуль з марсаходам, час чаканага перыяду эксплуатацыі якога складае не менш за 90 марсіянскіх дзён (каля трох зямных месяцаў), закрануў паверхню планеты ў паўднёвай частцы шырокай раўніны Утопія ў Паўночным паўшар'і Марса.

22 траўня "Чжужун" спусціўся з пасадачнай платформы на паверхню Марса і прыступіў да даследавання Чырвонай планеты.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ