У Кітаі разгледзелі новы законапраект аб садзейнічанні сямейнаму выхаванню

2021-08-18 17:48:56
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

17 жніўня кітайскія заканадаўцы разгледзелі новы законапраект аб садзейнічанні сямейнаму выхаванню, у якім падкрэсліваюцца адпаведныя абавязкі бацькоў або іншых апекуноў непаўналетніх.

Гэты праект быў прадстаўлены на другое чытанне Пастаяннаму камітэту Усекітайскага сходу народных прадстаўнікоў / ПК УСНП /.

Згодна з праектам, задачамі сямейнага выхавання павінны стаць прасоўванне рэвалюцыйнай, а таксама перадавой сацыялістычнай культуры ў дадатак да выдатнай традыцыйнай кітайскай культуры.

У дакуменце таксама прадугледжваецца, што установам, якія прадастаўляюць паслугі па кансультаванні ў галіне сямейнага выхавання, нельга арганізоўваць навучанне на камерцыйнай аснове.

Законапраект прадугледжвае падатковыя льготы для грамадзян, юрыдычных асобаў і арганізацый без утварэння юрыдычнай асобы, якія ахвяруюць ці прапануюць паслугі на добраахвотнай аснове ў галіне сямейнага выхавання.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ