Сі Цзіньпін правёў тэлефонную размову з прэзідэнтам Ірана Э. Раісі
Старшыня КНР Сі Цзіньпін 18 жніўня правёў тэлефонную размову з прэзідэнтам Ірана Эбрахімам Раісі.
Як адзначыў Сі Цзіньпін, за 50 гадоў, якія прайшлі з моманту ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж Кітаем і Іранам, двухбаковыя сувязі вытрымалі выпрабаванні зменай становішча ў свеце, а дружба паміж народамі яшчэ больш умацавалася. Ва ўмовах нябачаных за стагоддзе пераменаў у свеце і пандэміі COVID-19 Кітай і Іран разам пераадольваюць нягоды і праяўляюць ўзаемавыручку. Ажыццяўляючы сумесную барацьбу з пандэміяй, абедзве краіны ўмацоўваюць адзінства і ўзаемадзеянне, а таксама спрыяюць актыўнаму развіццю практычнага супрацоўніцтва, тым самым эфектыўна ўмацаваўшы ўзаемны стратэгічны давер паміж дзвюма краінамі і рашуча абараніўшы міжнародную справядлівасць, сказаў ён. Кітай высока ацэньвае той факт, што Іран імкнецца развіваць адносіны з КНР, і разлічвае разам з іранскім бокам прыкладаць намаганні для ўстойлівага развіцця двухбаковых адносін усебаковага стратэгічнага партнёрства, дадаў старшыня КНР.
Акрамя таго, Сі Цзіньпін таксама падкрэсліў, што незалежна ад змен міжнароднай і рэгіянальнай сітуацыі, Кітай мае намер няўхільна развіваць дружалюбныя адносіны з Іранам. Кітаю і Ірану, працягнуў кітайскі лідар, варта і далей падтрымліваць адно аднаго ў пытаннях, якія закранаюць асноўныя інтарэсы, і выклікаюць занепакоенасць кожнага з бакоў. Паводле яго слоў, кітайскі бок цвёрда падтрымлівае Іран у абароне нацыянальнага суверэнітэту і нацыянальнай годнасці, выступае супраць умяшання звонку, разлічвае на больш актыўны абмен вопытам з Іранам у галіне дзяржаўнага кіравання, спадзяецца на ўмацаванне супрацоўніцтва ў барацьбе з пандэміяй COVID-19, садзейнічанне развіццю абедзвюх краін і павышэнне дабрабыту іх народаў. План усебаковага супрацоўніцтва паміж Кітаем і Іранам адкрыў больш шырокія перспектывы для паглыблення ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва паміж дзвюма краінамі. Бакам, адзначыў Сі Цзіньпін, неабходна надаць вялікую ўвагу вывучэнню патэнцыялу супрацоўніцтва, актыўна ажыццяўляць сумеснае будаўніцтва "Пояса і шляху" і дамагацца яшчэ большых вынікаў у практычным узаемадзеянні. Кітай падтрымлівае разумныя патрабаванні Ірана ў пытаннях, якія тычацца іранскай ядзернай праграмы і Сумеснага ўсёабдымнага плана дзеянняў, разлічвае ўмацоўваць каардынацыю з Іранам у рэгіянальных справах і абараняць агульныя інтарэсы, а таксама спрыяць бяспецы і стабільнасці ў рэгіёне, дадаў старшыня КНР.
У сваю чаргу, Э. Раісі горача павіншаваў Сі Цзіньпіна са стогадовай гадавінай заснавання Камуністычнай партыі Кітая і з 50-годдзем устанаўлення дыпламатычных адносін паміж Іранам і Кітаем. Цвёрдае развіццё больш моцных ірана-кітайскіх адносін усебаковага стратэгічнага партнёрства з'яўляецца прыярытэтам і найважнейшым напрамкам знешняй палітыкі ўрада Ірана, адзначыў ён. Іран удзячны Кітаю за неацэнную дапамогу, аказаную яму ў барацьбе з пандэміяй COVID-19, высока шануе тое, што Кітай займае справядлівую пазіцыю па іранскай ядзернай праграме і па іншых міжнародных і рэгіянальных праблемах, разлічвае на стратэгічныя кантакты з Кітаем, умацаванне ўзаемнага стратэгічнага даверу, паглыбленне двухбаковага супрацоўніцтва і шматбаковага ўзаемадзеяння і сумеснае процідзеянне унілатэралізму, гегеманізму і вонкаваму ўмяшанню, сказаў іранскі прэзідэнт. Іран цвёрда падтрымлівае пазіцыю Кітая па пытаннях Тайваня, Сіньцзяна і Сянгана і выступае рашуча супраць спробаў асобных дзяржаў з нагоды расследавання крыніцы паходжання COVID-19 аказваць ціск і стрымліваць Кітай. Як заявіў Э. Раісі, прапанова КНР аб сумесным будаўніцтве "Пояса і шляху" з'яўляецца стратэгічна важнай і дальнабачнай, і Іран разлічвае прыняць актыўны ўдзел у рэалізацыі гэтай ініцыятывы, дадаў ён.