Кітай дасягнуў прыкметнага прагрэсу ў галіне абароны культурных каштоўнасцяў

2021-08-19 15:10:34
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Кітай дамогся прыкметнага прагрэсу ў галіне раскопак, выкарыстання і абароны культурных рэліквій з часу 18-га Усекітайскага з'езда Камуністычнай партыі Кітая ў 2012 годзе. Пра гэта сведчаць даныя даклада, прадстаўленага на разгляд бягучай сесіі Пастаяннага камітэта Усекітайскага сходу народных прадстаўнікоў.

У Кітаі налічваецца 766.700 нерухомых помнікаў культуры, 108 млн адзінак рухомых культурных каштоўнасцяў дзяржаўнага значэння і 56 аб'ектаў Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА, такіх як "Цюаньчжоу -- Сусветны гандлёвы цэнтр Кітая ў эпоху дынастый Сун і Юань", вынікае з даклада Дзяржсавета КНР, прадстаўленага намеснікам міністра культуры і турызму Лі Цюнем, які таксама ўзначальвае Дзяржаўнае ўпраўленне па ахове культурнай спадчыны КНР.

У дакуменце адзначаецца, што Кітай актывізаваў археалагічныя працы, ухваліўшы рэалізацыю больш за 7 тысяч праектаў па правядзенні археалагічных экспедыцый, якія дасягнулі важных вынікаў.

Паводле даклада, у галіне падводнай археалогіі назіраецца ўстойлівы прагрэс. У прыватнасці, больш за 180 тысяч адзінак культурных рэліквій былі знойдзеныя на гандлёвым судне часоў дынастыі Сун (960-1279 гг) пад умоўнай назвай "Наньхай-1", якое было вынята з вод Паўднёва-Кітайскага мора ў 2007 годзе.

З 2012 года цэнтральны ўрад Кітая вылдаткаваў 57 млрд юаняў (каля 8,78 млрд долараў ЗША) на ахову культурных рэліквій. У сярэднім, на забеспячэнне захаванасці помнікаў культуры штогод траціцца больш за 1 млрд юаняў, падкрэсліваецца ў дакладзе.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ