92 кантракты падпісаны на мерапрыемстве ў рамках Smart China Expo-2021

2021-08-24 14:09:26
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Важнае мерапрыемства, нацэленае на прыцягненне інвестыцый і падпісанне кантрактаў, адбылося 23 жніўня ў рамках Кітайскай міжнароднай выставы інтэлектуальнай індустрыі-2021 / Smart China Expo /. Усяго было падпісана 92 кантракты на агульную суму больш за 250 млрд юаняў, што прадэманстравала важную ролю выставы як платформы для ўзмацнення адкрытасці і супрацоўніцтва ў міжнароднай інтэлектуальнай індустрыі.

Падпісаныя кантракты, у асноўным, датычацца праектаў у такіх сферах, як "разумная" вытворчасць і лічбавая эканоміка. У прыватнасці, у галіне "разумнай" вытворчасці было падпісана 32 пагадненні на агульную суму 101,6 млрд юаняў, а ў галіне лічбавай эканомікі - 20 кантрактаў на агульную суму 42,8 млн юаняў.

Як адзначыў адказны прадстаўнік Упраўлення па прыцягненні інвестыцый Чунціна, сёлета горад правёў цэлую серыю мерапрыемстваў, накіраваных на заахвочванне інвестараў. Гэтыя мерапрыемствы павінны спрыяць развіццю такіх стратэгічна важных сфер, як інфармацыйныя тэхналогіі новага пакалення, умацоўваць электроніку і іншыя апорныя галіны, а таксама забяспечыць росквіт лічбавай эканомікі і іншых сучасных галін сферы паслуг. Па словах прадстаўніка, Чунцін прыняў цэлы комплекс мер для паспяховага падпісання кантрактаў на Smart China Expo-2021. Акрамя таго, улады горада будуць актыўна спрыяць рэалізацыі падпісаных кантрактаў і садзейнічаць ператварэнню Чунціна ў "ключавы пункт разумнай вытворчасці" і ў "знакаміты разумны горад", што паслужыць на карысць будаўніцтву эканамічнага кальца Чэнду-Чунцн.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ