Да канца траўня 2023 года Кітай запусціць 36 спадарожнікаў для прагназавання стыхійных бедстваў

2021-08-26 16:02:11
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Да канца траўня 2023 года Кітай плануе запусціць 36 нізкаарбітальных спадарожнікаў дыстанцыйнага зандзіравання Зямлі, прызначаных для прагназавання стыхійных бедстваў і маніторынгу надзвычайных сітуацый у гарадах.

Праект быў афіцыйна запушчаны 24-га жніўня на касмадроме Вэньчан астраўной правінцыі Хайнань на поўдні Кітая. Яго распрацоўшчыкам з'яўляецца кампанія Tianjin Satcom Geohe Technologies.

Як заявіў намеснік загадчыка Цэнтрам гідрагеалагічных і экагеалагічных пошукаў пры Упраўленні геалагічнай разведкі КНР, старшыня праўлення згаданай кампаніі Го Цзяньцян, чакаецца, што першы спадарожнік будзе запушчаны ў чэрвені 2022 года, а да канца траўня 2023 года будуць запушчаны ўсе 36 спадарожнікаў, якія сфарміруюць спадарожнікавую групу.

Спадарожнікі будуць прадастаўляць выявы з высокім раздзяленнем, якія дапамогуць зафіксаваць міліметровыя геалагічныя дэфармацыі. Гэта дасць магчымасць прагназаваць абвалы, апоўзні, ссяданні і іншыя геалагічныя катастрофы і тым самым павысіць эфектыўнасць экстранага рэагавання на НС у гарадах.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ