Валавы ўраджай ранняга рысу ў Кітаі вырас на 2,7 % у 2021 годзе

2021-08-26 16:15:37
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

У 2021 годзе валавы ўраджай ранняга рысу ў Кітаі вырас на 2,7 % у выніку павелічэння ўраджайнасці з адзінкі плошчы, паведамілі ў Дзяржаўным статыстычным упраўленні / ДСУ / КНР.

Агульны аб'ём вытворчасці ранняга рысу ў краіне дасягнуў 28,02 млн тон, што на 723 тыс. тон больш, чым у 2020 годзе.

Ураджайнасць з адзінкі плошчы сёлета павялічылася на 3 % у гадавым вылічэнні, нягледзячы на нязначнае скарачэнне пасяўных плошчаў, выкліканае засухай на поўдні Кітая і зменамі ў структуры раслінаводства, паведаміў прадстаўнік ДСУ Лі Сацян.

Паводле яго слоў, багаты гадавы ўраджай і павелічэнне аб'ёму вытворчасці ранняга рысу заклалі трывалую аснову для стабільнага ўраджаю збожжа ў гэтым годзе, а таксама для пачатку рэалізацыі 14-га пяцігадовага плана сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны / 2021-2025 гг. /.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ