Кітай апублікаваў кіраўніцтва па развіцці ключавых транспартных тэхналогій да 2035 года

2021-08-27 16:34:46
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Міністэрства транспарту і Міністэрства навукі і тэхналогій КНР сумесна абнародавалі кіраўніцтва. У ім адлюстраваны ключавыя транспартныя тэхналогіі, заснаваныя на інавацыях. Пра гэта паведаміў 26 жніўня афіцыйны прадстаўнік міністэрства транспарту Сунь Вэньцзянь.

У дакуменце робіцца ўпор на дасягненне прарыву ў вузкіх месцах тэхналагічных задач у транспартным сектары. Ставіцца мэта, каб Кітай да 2035 года мог самастойна забяспечваць сябе ключавымі транспартнымі тэхналогіямі. Кіраўніцтва таксама прадугледжвае правядзенне серыі навуковых даследаванняў і распрацовак па фундаментальных напрамках даследаванняў, ключавых тэхналогіях, сучасных інжынерных тэхналогіях і перадавых прарыўных тэхналогіях.

Таксама плануецца садзейнічаць трансфармацыі і мадэрнізацыі сектара транспартнага будаўніцтва, абсталявання і паслуг у адпаведнасці з парадыгмай скаардынаванага развіцця вытворчых ланцужкоў на верхнім і ніжнім узроўнях.

Каб максімальна стымуляваць жыццяздольнасць інавацыйных арганізацый, будуць аптымізаваныя механізмы, адзначыў Сунь Вэньцзянь. Таксама плануецца вывучыць і распрацаваць заканадаўства ў галіне штучнага інтэлекту, аўтаномнага кіравання і беспілотных лятальных апаратаў, дадаў ён.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ