Сі Цзіньпін выказаў спачуванні ў сувязі са смерцю былога прэзідэнта МАК Ж. Роге

2021-09-01 17:33:13
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Старшыня КНР Сі Цзіньпін у панядзелак накіраваў прэзідэнту Міжнароднага алімпійскага камітэта Томасу Баху тэлеграму, у якой выказаў спачуванні ў сувязі са смерцю былога прэзідэнта МАК Жака Роге.

У тэлеграме Сі Цзіньпін адзначыў, што Ж. Роге з'яўляўся адметным лідарам МАК. Ён прыкладаў намаганні для распаўсюджвання алімпійскага руху і развіцця алімпійскага духу, унёс вялікі ўклад у садзейнічанне здароваму развіццю алімпійскага руху, асабліва развіццю юнацкага спорту. Ж. Роге атрымаў высокую ацэнку ва ўсім свеце.

Сі Цзіньпін паказаў, што Ж. Роге быў даўнім і добрым сябрам Кітая. На працягу доўгага часу ён клапаціўся і падтрымліваў развіццё кітайскага спорту, унёс важны ўклад у паспяховае правядзенне Алімпійскіх гульняў 2008 года ў Пекіне.

Сі Цзіньпін падкрэсліў, што Кітай высока шануе важную ролю алімпійскага руху ў сацыяльным развіцці, гатовы супрацоўнічаць з МАК і міжнароднай супольнасцю, каб унесці большы ўклад у развіццё сусветнага алімпійскага руху.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ