У Чэнду пройдзе кірмаш гандлёва-інвестыцыйнага і навукова-тэхнічнага супрацоўніцтва Кітай-ЕС

2021-09-02 17:37:16
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Кірмаш гандлёва-інвестыцыйнага і навукова-тэхнічнага супрацоўніцтва Кітай-ЕС пройдзе з 17 па 19 верасня ў горадзе Чэнду, адміністрацыйным цэнтры правінцыі. Сычуань, паведамілі арганізатары мерапрыемства.

Кірмаш, арганізаваны Кітайскім міжнародным камерцыйным таварыствам і Гандлёвай палатай Еўрапейскага саюза ў Кітаі, з'яўляецца адным з найбуйнейшых мерапрыемстваў у галіне бізнесу, якія аб’ядноўваюць Кітай і ЕС.

Мерапрыемства прысвечана супрацоўніцтву Кітая і Еўропы ў сферах інвестыцый, лічбавай эканомікі, навукова-тэхналагічных інавацый, скарачэння выкідаў вугляроду і ўстойлівага развіцця. Чакаецца, што ўдзельнікі кірмашу будуць абмяркоўваць такія тэмы, як правы інтэлектуальнай уласнасці, міжнародныя выставы, прафесійную адукацыю і развіццё малых і сярэдніх прадпрыемстваў.

За мінулыя 15 гадоў кірмаш гандлёва-інвестыцыйнага і навукова-тэхнічнага супрацоўніцтва Кітай-ЕС прыцягнуў больш за 11 тыс. еўрапейскіх і кітайскіх прадпрыемстваў, падпісана больш за тры тысячы пагадненняў аб супрацоўніцтве.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ