Апублікаваны план будаўніцтва Новага заходняга сухапутна-марскога калідора

2021-09-03 14:48:55
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

2 верасня абнародаваны "Праект рэалізацыі мер па садзейнічанні высакаякаснаму будаўніцтву Новага заходняга сухапутнага і марскога калідора на перыяд 14-га пяцігадовага плана". Праект выразна прадугледжвае, што да 2025 года будзе ў асноўным завершана будаўніцтва эканамічнага, высокаэфектыўнага, экалагічнага і бяспечнага Новага заходняга сухапутнага і марскога калідора. Тры галінкі транзітнага шляху — заходняя, цэнтральная і ўсходняя — працягваюць выбудоўвацца, праца транзітных дарог, партоў і лагістычных вузлоў становіцца ўсё больш эфектыўнай, што аказвае відавочнае стымулюючае ўздзеянне на эканамічнае і прамысловае развіццё раёнаў, размешчаных уздоўж маршруту.

Новы заходні сухапутны і марскі калідор размешчаны ва ўнутраных раёнах заходняга Кітая. Ён злучаны з Эканамічным поясам Шаўковага шляху на поўначы і Марскім Шаўковы шляхам 21-га стагоддзя на поўдні, а таксама звязаны з Эканамічным поясам ракі Янцзы і мае важнае стратэгічнае значэнне ў структуры скаардынаванага рэгіянальнага развіцця.

Намеснік кіраўніка ўпраўлення па развіцці базавай інфраструктуры Дзяржаўнага камітэта па справах развіцця і рэформаў КНР Чжоу Сяаці на прэс-канферэнцыі заявіў, што ў праекце рэалізацыі пазначаныя прамежкавыя мэты ў галіне павышэння эфектыўнасці работы асноўнага шляху, значнага пашырэння магчымасцяў партоў і водных шляхоў, фарміравання эканомікі калідора, а таксама выразна ўсталяваныя галоўныя задачы ва ўсіх аспектах.

Паводле яго слоў, што тычыцца паскарэння будаўніцтва асноўнага шляху маршруту, план прадугледжвае забеспячэнне бесперабойнага функцыянавання заходняй галінкі, пашырэнне магчымасцяў цэнтральнай галінкі, удасканаленне ўсходняй галінкі, умацаванне радыяльных галінак унутры асноўнага шляху і садзейнічанне злучэнню калідора з іншымі рэгіёнамі. Адносна паляпшэння функцыі калідора як важнага транспартнага вузла, Чжоу Сяаці адзначыў, што плануецца паскорыць будаўніцтва міжнароднага порта ў заліве Бэйбувань /Гуансі-Чжуанскі аўтаномны раён/, пабудаваць кантэйнерны тэрмінал у порце ў раёне Янпу /правінцыя Хайнань/, спрыяць будаўніцтву каардынацыйнага цэнтра лагістыкі і эксплуатацыі ў Чунціне /Паўднёва-Заходні Кітай/, пабудаваць цэнтр камерцыйнай лагістыкі дзяржаўнага значэння ў Чэнду /правінцыя Сычуань/, стабільна садзейнічаць будаўніцтву ўздоўж маршруту калідора лагістычных цэнтраў і вузлоў дзяржаўнага значэння.

Датычна паляпшэння арганізацыі перавозак і эфектыўнасці лагістыкі, у плане прадугледжана актыўнае развіццё камбінаваных перавозак чыгуначным і марскім транспартам, міжнародных рэйсаў, а таксама ўмацаванне каардынацыі і сувязі. З пункту гледжання садзейнічання скарачэнню выдаткаў і аптымізацыі паслуг, паводле слоў чыноўніка, будуць прадпрымацца намаганні па скарачэнні выдаткаў на эксплуатацыю калідора, далейшым спрашчэнні мытнага афармлення.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ