З пачатку 2021 году колькасць грузавых цягнікоў па маршрутах Кітай-Еўропа перавысіла 10 тыс.

2021-09-03 14:50:20
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

З пачатку 2021 года назіраецца імклівы рост колькасці грузавых цягнікоў, якія курсуюць па маршрутах у рамках міжнародных грузаперавозак Кітай-Еўропа. Агульная колькасць рэйсаў дасягнула 10030 да канца жніўня, паведамілі "Кітайскія чыгункі".

За справаздачны перыяд з дапамогай грузавых цягнікоў, якія праходзяць па гэтых маршрутах, было перавезена 964 тыс. стандартных кантэйнераў.

Ужо 16 месяцаў запар колькасць грузавых цягнікоў, якія курсуюць па маршрутах Кітай-Еўропа, перавышае 1000 у месячным вымярэнні, паведамляе кампанія.

Грузавыя цягнікі Кітай-Еўропа ідуць па 73 маршрутах. Іх паслугі ахопліваюць больш за 170 гарадоў 23 еўрапейскіх краін, спрыяючы сацыяльна-эканамічнаму развіццю ў краінах і рэгіёнах, размешчаных уздоўж "Пояса і шляху».

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ