Ян Цзэчы правёў анлайн-сустрэчу са спецпасланнікам прэзідэнта ЗША па пытаннях клімату Д. Кэры
Кіраўнік Канцылярыі Камісіі ЦК КПК па замежных справах Ян Цзэчы 2 верасня ў рэжыме відэаканферэнцыі правёў сустрэчу са спецыяльным пасланнікам прэзідэнта ЗША па клімаце Джонам Кэры.
Як заявіў Ян Цзэчы, апошнім часам кітайска-амерыканскія адносіны сутыкнуліся з вялікімі цяжкасцямі. Канфрантацыя паміж Кітаем і ЗША не адпавядае інтарэсам бакоў. КНР і Злучаным Штатам неабходна паважаць адзін аднаго, дамагчыся мірнага суіснавання, належным чынам вырашаць рознагалоссі і імкнуцца да атрымання ўзаемнай выгады. Гэта адпавядае карэнным інтарэсам народаў не толькі дзвюх краін, але і ўсяго свету. «Спадзяюся, што ЗША будуць зыходзіць з агульных інтарэсаў абедзвюх краін і з уласных доўгатэрміновых інтарэсаў, праявяць аб'ектыўны падыход да Кітая і да кітайска-амерыканскіх адносін, будуць паважаць палітычную сістэму і шлях развіцця КНР, кіравацца прагматычнай палітыкай у адносінах да Кітая і разам з ім спрыяць вяртанню кітайска-амерыканскіх адносін на правільную траекторыю».
Ян Цзэчы адзначыў, што Кітай адкрыты да кантактаў, дыялогу і практычнага супрацоўніцтва з ЗША. КНР і Злучаныя Штаты могуць умацоўваць кантакты, каардынацыю і супрацоўніцтва ў такіх галінах двухбаковых адносінаў, як змяненне клімату, прафілактыка і кантроль над пандэміяй COVID-19 і эканамічнае аднаўленне, а таксама па шэрагу важных міжнародных і рэгіянальных пытанняў. Акрамя таго, Ян Цзэчы таксама заявіў, што Кітай ў цяперашні час рэалізуе новую канцэпцыю развіцця. КНР надае вялікую ўвагу праблеме барацьбы са зменай клімату, ужо прыняла шэраг важных стратэгічных рашэнняў і эфектыўных мер і прадэманстравала пазітыўны і цвёрды падыход. Кітай паважае права ўсіх краін на развіццё і на выбар свайго шляху, і яго ўласнае права на развіццё і на выбар шляху таксама павінны паважацца. КНР разлічвае ўмацоўваць кантакты і практычнае супрацоўніцтва з ЗША ў галіне барацьбы са змяненнем клімату, каб садзейнічаць усебаковай і эфектыўнай рэалізацыі Парыжскага пагаднення па клімаце.
У сваю чаргу, Д. Кэры заявіў, што амерыканска-кітайскія адносіны вельмі важныя для дзвюх краін і ўсяго свету. Падпісанне Парыжскага пагаднення стала магчымым менавіта дзякуючы супрацоўніцтву паміж дзвюма краінамі. ЗША імкнуцца пашыраць дыялог і супрацоўніцтва з Кітаем на ўзаемавыгаднай аснове, агульнымі намаганнямі рэагаваць на змяненне клімату і ствараць стымулы для паляпшэння і развіцця двухбаковых адносін.