У цэнтральным Кітаі выяўлена больш за 30 культурных рэліквій

2021-09-06 16:32:37
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Больш за 30 культурных рэліквій знойдзена ў старажытных магільнях у горадзе Чэн'чжоу /прав. Хунань/, паведамілі ў нядзелю ў правінцыйным НДІ культурных рэліквій і археалогіі.

Раскопкі, звязаныя з кластарам старажытных магільняў, праводзіліся ў чэрвені-ліпені. Усяго ў гэтым раёне было выяўлена 11 магільняў і ўчастак з пабудовай.

Кіраўнік археалагічнага праекта Чэнь Бінь заявіў, што пахавальні належаць да перыяду ад дынастыі Хань /202 г. да н. э. - 220 г. н. э./ да дынастыі Тан /618-907 г. н.э./, а ўчастак з пабудовай адносіцца да часоў праўлення дынастыі Усходняя Хань /25-220 г. н.э./.

На сёння з зямлі вынятыя такія артэфакты, як кераміка, фарфоравы посуд, бронзавыя люстэркі, медныя гаплікі і агатавыя пацеркі.

Археолагі мяркуюць, што ўчастак выкарыстоўваўся для абрадаў ахвярапрынашэння, а знаходжанне побач з ім будынка з дахам, накрытым круглай дахоўкай, паказвае на тое, што ўладальнік гэтай магільні быў чалавекам высокага статусу.

"Гэты кластар магільняў мае важную археалагічную каштоўнасць для вывучэння старажытных гарадоў і развіцця сацыяльнай культуры ў Кітаі. Пахавальныя звычаі розных дынастый могуць дапамагчы нам глыбей зразумець сацыяльны фон і асаблівасці таго часу", -- адзначыў Чэнь Бінь.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ