Кітай апублікаваў праграму будаўніцтва зоны паглыбленага супрацоўніцтва Гуандун-Аамэнь

2021-09-06 16:33:19
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Кітай апублікаваў комплексную праграму будаўніцтва на востраве Хэнцінь зоны паглыбленага супрацоўніцтва паміж правінцыяй Гуандун і Спецыяльным адміністрацыйным раёнам Аамэнь. У дакуменце адзначаецца, што будаўніцтва зоны паслужыць важным крокам для развіцця рэгіёна "Вялікага заліва" Гуандун-Сянган-Аамэнь, а таксама важным праектам для ўзбагачэння практыкі па рэалізацыі курсу "адна дзяржава, два лады". Чакаецца, што гэта зона надасць вялікую стымулюючую сілу для доўгатэрміновага развіцця Аамэня.

Хэнцінь размешчаны на поўдні горада Чжухай у правінцыі Гуандун, насупраць Аамэня. У адпаведнасці з апублікаванай праграмай, агульная плошча зоны супрацоўніцтва на востраве Хэнцінь складзе каля 106 кв. км.

Дакумент вызначае стратэгічны статус зоны як новай платформы для садзейнічання ўмеранаму і дыверсіфікаванаму развіццю эканомікі Аамэня, новай прасторы для паляпшэння ўмоў жыцця і працаўладкавання мясцовых жыхароў, новым узорна-паказальным раёнам для ўзбагачэння практыкі па рэалізацыі курсу "адна дзяржава, два лады".

Дакумент прадпісвае мэты, згодна з якімі да 2035 года курс "адна дзяржава, два лады" павінен будзе цалкам прадэманстраваць сваю жыццяздольнасць і перавагі, а ў Аамэне ў асноўным будзе ажыццёўлена ўмераная дыверсіфікацыя эканамічнага развіцця.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ