Пекінская фондавая біржа зарэгістраваная са статутным капіталам 1 млрд юаняў
Пекінская фондавая біржа, класіфікаваная як кампанія з абмежаванай адказнасцю, зарэгістраваная са статутным капіталам адзін мільярд юаняў. Зарэгістраваны капітал паступіў ад кампаніі з абмежаванай адказнасцю агульнадзяржаўнай сістэмы па продажы акцый малых і сярэдніх прадпрыемстваў NEEQ.
Рэгістрацыя праведзена 3 верасня, на наступны дзень пасля абвяшчэння аб стварэнні новай фондавай біржы.
Кітайскія ўлады ў нядзелю пачалі запытваць грамадскае меркаванне адносна канкрэтных правілаў дзейнасці новай фондавай біржы, якая стане асноўнай платформай для задавальнення фінансавых патрэбаў невялікіх прадпрыемстваў.