У г. Цанчжоу павялічылі працягласць выпрабавальных дарог для "разумных" аўтамабіляў

2021-09-07 16:15:47
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Улады горада Цанчжоу правінцыі Хэбэй пашырылі маштаб дарожных выпрабаванняў інтэлектуальных транспартных сродкаў з сеткавымі магчымасцямі /ICV/ да муніцыпальнага ўзроўню, што ператварыла Цанчжоу ў другі пасля Пекіна горад па працягласці дарог для тэставання беспілотных транспартных сродкаў.

Да раней наяўных гарадскіх трас дадаліся новыя 407,3 км, што павялічыла гэты паказчык да 636,9 км, паведамілі ў муніцыпальным упраўленні грамадскай бяспекі.

Дарожныя выпрабаванні ICV будуць уключаць транспартныя вузлы, бізнес-зоны, жылыя кварталы, школы і паркі.

Кітайскі ўрад дазволіў мясцовым органам улады праводзіць дарожныя выпрабаванні ICV у красавіку 2018 года.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ