Сі Цзіньпін правёў тэлефонную размову з прэм'ер-міністрам Італіі М. Драгі
Старшыня КНР Сі Цзіньпін сёння правёў тэлефонную размову з прэм'ер-міністрам Італіі Марыё Драгі. Як заявіў Сі Цзіньпін, кітайска-італьянскія адносіны сыходзяць сваімі каранямі глыбока ў гісторыю. Супрацоўніцтва паміж дзвюма краінамі мае ўзаемавыгадны характар, абедзве краіны захапляюцца культурай адна адной і дапамагаюць у цяжкія часы. Кітай разлічвае сумесна з Італіяй развіваць кітайска-італьянскія адносіны стратэгічнага партнёрства ў правільным кірунку, прытрымлівацца ўзаемапавагі, абараняць сяброўства, паглыбляць узаемавыгаднае супрацоўніцтва і задаваць узор развіцця адносін паміж краінамі з рознай палітычнай сістэмай і культурай. Бакам варта кіравацца ідэяй сумеснага будаўніцтва "Пояса і шляху" і прасоўваць супрацоўніцтва ў розных галінах. Акрамя таго, бакі павінны агульнымі намаганнямі правесці ў наступным годзе мерапрыемствы ў рамках Года культуры і турызму Кітая і Італіі. Асабліва важна аказаць цвёрдую падтрымку ў правядзенні зімовых Алімпійскіх гульняў у Пекіне і зімовых Алімпійскіх гульняў-2026 у Мілане і скарыстацца гэтымі падзеямі для ўмацавання супрацоўніцтва паміж дзвюма краінамі ў галіне зімовых відаў спорту і спартыўнай індустрыі. Кітай спадзяецца, што Італія адыграе актыўную ролю ў здаровым і стабільным развіцці кітайска-еўрапейскіх адносін.
Як падкрэсліў Сі Цзіньпін, Кітай ухваляе той факт, што Італія, з’яўляючыся краінай-старшынёй G20, спрыяе глабальнаму супрацоўніцтву ў галіне грамадскай аховы здароўя і эканамічным супрацоўніцтве. У цяперашні час глабальная барацьба з пандэміяй COVID-19 і аднаўленне сусветнай эканомікі знаходзяцца на ключавым этапе. G20 павінна развіваць дух адзінства і супрацоўніцтва, дамагацца большай згоды па пытаннях барацьбы з пандэміяй, аднаўлення сусветнай эканомікі і садзейнічання інклюзіўнаму і ўстойліваму развіццю, фарміраваць арыенціры для глабальнага кіравання і сумеснымі намаганнямі змагацца з агульнымі выклікамі. Кітай будзе працягваць падтрымліваць актыўную ролю Італіі ў гэтых пытаннях і аказваць ёй садзейнічанне ў паспяховым правядзенні саміту G20 у Рыме.
У сваю чаргу, М. Драгі заявіў, што адносіны Італіі і Кітая развіваюцца спрыяльна. Італія надае вялікае значэнне італьянска-кітайскім адносінам усебаковага стратэгічнага партнёрства. Італія разлічвае ўмацоўваць двухбаковае супрацоўніцтва з Кітаем у розных галінах і агульнымі намаганнямі правесці Год культуры і турызму Італіі і Кітая. Італія ўдзячная Кітаю за падтрымку яе дзейнасці як краіны-старшыні G20, ухваляе актыўныя намаганні і ўклад КНР у барацьбу з глабальным змяненнем клімату, надае вялікае значэнне важнаму ўплыву Кітая ў афганскім пытанні і разлічвае на больш цесныя кантакты і супрацоўніцтва з КНР у рамках G20 і іншых шматбаковых фарматах.