Кітай запусціў новы спадарожнік зандзіравання Зямлі
У 11:01 аўторка па пекінскім часе Кітай запусціў з касмадрома «Тайюань» у правінцыі Шаньсі на поўначы Кітая новы спадарожнік зандзіравання Зямлі і вывеў яго на зададзеную арбіту.
Вывад спадарожніка "Гаафэнь-5 02» у космас ажыццёўлены пры дапамозе ракеты-носьбіта "Чанчжэн-4С".
Гэта ўжо 387-ы па ліку палёт ракет-носьбітаў серыі «Чанчжэн".