Ван І прыняў удзел у першай сустрэчы кіраўнікоў МЗС краін-суседзяў Афганістана

2021-09-09 11:39:24
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Міністр замежных спраў Ван І сёння прыняў удзел у першай сустрэчы міністраў замежных спраў суседніх з Аўганістанам краін, якая адбылася ў фармаце відэаканферэнцыі.

Ван І заявіў, што Афганістан знаходзіцца на гістарычным скрыжаванні. Афганістан сутыкаецца з сур'ёзнымі выклікамі ў выглядзе гуманітарнага крызісу, нізкага ўзроўню жыцця насельніцтва і эпідэміі COVID-19, сказаў кіраўнік МЗС КНР. Ён адзначыў, што некаторыя міжнародныя сілы могуць таксама выкарыстоўваць палітычныя, эканамічныя і фінансавыя механізмы для стварэння новых праблем у Афганістане. Напярэдадні "Талібан" абвясціў аб стварэнні часовага ўрада, але "часовы" характар палітычнай улады як раз паказвае на тое, што ў будучыні Афганістана яшчэ шмат нявызначанасцяў, дадаў міністр.

Ван І ўказаў, што краіны-суседзі Афганістана больш іншых не жадаюць паўтарэння ваеннай смуты і новых бедстваў ў Афганістане. Ніводная краіна ў свеце так моцна не спадзяецца на аднаўленне міру і развіццё ў Афганістане, як таго жадаюць яго суседзі, падкрэсліў Ван І. На яго думку, краіны-суседзі павінны скарыстацца ключавым момантам пераходу ад хаосу да парадку ў Афганістане і на аснове павагі суверэнітэту, незалежнасці і тэрытарыяльнай цэласнасці Афганістана аказаць станоўчы і канструктыўны ўплыў на развіццё і змяненне сітуацыі ў гэтай краіне.

Ван І падкрэсліў, што краіны-суседзі Афганістана павінны вынесці аб'ектыўнае меркаванне аб гісторыі афганскай праблемы. За апошнія 20 гадоў тэрарыстычныя сілы ў Афганістане не былі знішчаныя, афганскаму народу не ўдалося дамагчыся развіцця і павагі, ён жыве ў галечы і змучаны, сказаў кіраўнік МЗС КНР. Ван І сказаў, што неабходна накіроўваць і настойліва прасіць талібаў аб'яднаць усе этнічныя групы, стварыць інклюзіўную палітычную структуру, праводзіць умераную і стрыманую ўнутраную і знешнюю палітыку, усталяваць і развіваць сяброўскія адносіны з усімі краінамі, асабліва з суседнімі дзяржавамі. Кітайскі бок вітае нядаўнія пазітыўныя заявы руху "Талібан" адносна пытанняў фарміравання ўрада, барацьбы з тэрарызмам і адносінаў з суседнімі дзяржавамі, адзначыў кітайскі міністр. Ключавыя пункты павінны выліцца ў канкрэтныя дзеянні. Самым важным з'яўляецца інклюзіўнасць і рашучая барацьба з тэрарызмам, заявіў Ван І. Ён выказаў спадзяванне, што талібы змогуць атрымаць урокі з гістарычнага вопыту, актыўна ўзаемадзейнічаць з усімі этнічнымі групамі і плынямі Афганістана падчас працы часовага ўрада, сумленна выконваць свае абавязацельствы і імкнуцца да міжнароднага прызнання.

У заключэнне Ван І адзначыў, што сустрэча кіраўнікоў МЗС з'яўляецца першай спробай суседніх з Афганістанам краін справіцца са зменамі сітуацыі ў Афганістане і азначае афіцыйнае стварэнне механізму каардынацыі і супрацоўніцтва краін-суседзяў Афганістана. Гэта вельмі своечасова і неабходна, падкрэсліў кітайскі міністр. Кітай падтрымлівае захаванне гэтага ўнікальнага механізму, які дазваляе абменьвацца меркаваннямі, каардынаваць пазіцыі і сумесна рэагаваць на выклікі, дадаў ён.

Удзельнікі сустрэчы падкрэслілі, што ва ўмовах бягучых зменаў у Афганістане суседнім краінам неабходна своечасова ўзгадняць свае пазіцыі. Міжнародная супольнасць павінна паважаць незалежнасць, суверэнітэт і тэрытарыяльную цэласнасць Афганістана, дапамагчы Афганістану ў дасягненні бяспекі, стабільнасці і эканамічнага аднаўлення, а таксама даць Афганістану экстраную гуманітарную дапамогу.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ